Валянціна Бераснёва
Дата нараджэння: 5 лютага 1991
Дата затрымання: 26 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Качалава Наталля
Справы: Пратэсты Жлобін
Валянціна Сяргееўна Бераснёва мае вышэйшую адукацыю, працавала менеджаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю. З 26 па 27 ліпеня 2023 года жанчыну затрымлівалі. Астатні час да вынясення прысуду яна знаходзілася пад асабістым паручальніцтвам. Валянціну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і выхадзе на праезную частку ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года.
У судзе Жлобінскага раёну 20 верасня 2023 года яе асудзілі паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Валянціне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
13 кастрычніка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жыхарку Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года