Валянцін Шумік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 лістапада 1985
Дата затрымання: 9 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 ліпеня 2022
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Новік Віктар
Валянцін Валянцінавіч Шумік з Жабінкі быў абвінавачаны ў “знявазе дзяржаўных сімвалаў” (арт. 370 КК). "Зняважаны" быў дзяржаўны сцяг, які вісіць на адной з крамаў у Жабінцы. Уначы 8 сакавіка 2022 года да яго падышлі двое мужчын, адзін з іх сарваў сцяг і перакінуў яго праз плот, што стаяў там жа. Гэты інцыдэнт трапіў на запісы відэакамеры. На наступны дзень сілавікі апублікавалі "пакаяльнае" відэа з затрыманым Валянцінам Шумікам.
10 траўня 2022 года быў агучаны прысуд Шуміку — два гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").
З 2 ліпеня 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 48.
Згодна з падлікамі, вызвалены вясной 2024 г.
Сарваны дзяржаўны сцяг і "пакаяльнае" відэа