Валянцін Лабачоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1991
Дата затрымання: 11 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 лютага 2023
Суддзя: Палякова Вікторыя
Валянцін Ігаравіч Лабачоў з Магілёва асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).
Згодна з абвінавачваннем, Валянцін Лабачоў у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з забароненых тэлеграм-каналаў з надпісам, які носіць, на думку дзяржаўнага абвінавачвання, абразлівы характар у адрас Аляксандра Лукашэнкі. Падчас працэсу высветлілася, што лінгвістычная экспертыза неадназначна расцаніла надпіс на малюнку і не палічыла, што ён непасрэдна абражае гонар і годнасць Лукашэнкі.
23 сакавіка 2022 г. МУС уключыў яго ў спіс "грамадзянаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Палітвязень утрымліваўся ў Турме № 4. Адбываў пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
Валянцін выйшаў на волю 17 лютага 2023 г.