Валянцін Колб

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 красавіка 1967

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Джэрард Кроўвэл, ірландскі дэпутат

Валянцін Васільевіч Колб — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня 2020 года. Мае інваліднасць праз захворванне сэрца, раней ён перанёс інфаркт.

Спачатку ён знаходзіўся ў статусе падазраванага і пад падпіскай аб нявыездзе. Раніцай 24 сакавіка мужчыну затрымалі і прад’явілі яму абвінавачванне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса "Удзел у масавых беспарадках". Адразу пасля затрымання мужчыну стала дрэнна, яго даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, прыставілі канвой. Валянціна Колба абследавалі, дыягнаставалі пярэдінфарктны стан і пакінулі для далейшага лячэння. Мужчына некаторы час знаходзіўся ў рэанімацыі.

Як толькі яго стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ.

6 ліпеня 2021 г. у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста суддзя Вера Філонік вынесла рашэнне: прызнаць Валянціна вінаватым і прызначыць яму 5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Выйшаў на волю з ПК № 2 па памілаванні 20 жніўня 2024 г. 

У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

6 ліпеня 2021 года у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.

Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца ўказаў, што ўсе абвінавачаныя ў судзе заявілі, што з розных прычын знаходзіліся каля Пінскага гарвыканкама ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня 2021 года распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да яшчэ 11 чалавек.

Пасля затрымання ў абвінавачанага па "Пінскай справе" Валянціна Колба здарыўся сардэчны прыступ

Валянцін Васільевіч Колб знаходзіўся ў статусе падазраванага і пад падпіскай аб нявыездзе па так званай справе "Пінскай бойні" — сутыкненні ўдзельнікаў мітынгу і міліцыі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня ў Пінску.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»