Валянцін Аліфер

Дата нараджэння: 22 верасня 1966

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Аляксеенка Дзяніс

Месца зняволення: СІЗА-1

Якаўлеў Павел Леанідавіч і Аліфер Валянцін Аляксандравіч былі асуджаныя ў судзе Першамайскага раёна г. Віцебска паводле ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 1 арт. 427 КК (службовая падробка). З 31 ліпеня па 30 жніўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Аляксеенка Дзяніс.

Валянцін Аліфер - экс-дырэктар філіяла "Эталон" Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі".

Віцебскі абласны суд 12 лістапада 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рошчына Наталля Мікалаеўна.

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»