Валерыя Траяновіч (Аўчаранка)
Дата нараджэння: 1 красавіка 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Траяновіч Валерыя Вячаславаўна асуджана судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
29 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Маці ў дэкрэце асудзілі паводле "народнага артыкулу"