Валерыя Сокал

Дата нараджэння: 14 ліпеня 1998

Дата затрымання: 16 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Сокал Валерыя Аляксееўна асуджана судом Цэнтральнага раёна г. Мінска ў сувязі са здзяйсненнем злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя – Юльяна Шчэрба. 

24 лютага 2023 года суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў без накіравання ў ПУАТ (“хатняя хімія”).

Яе вызвалілі з пад варты ў залі суда.

17 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі архітэктарку Валерыю Сокал

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над жыхаркай Мінска Валерыяй Сокал, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»