Валерый Захарчык
Былы палітвязень
Дата затрымання: 20 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 верасня 2024
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Баранавічы
Валерый Віктаравіч Захарчык 24 траўня 2022 года быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- абраза прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368),
- абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369)
- незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1).
Валерый утрымліваўся ў СІЗА-6. Адбываў тэрмін у ПК № 1.
Вызвалены 4 верасня 2024 г. па памілаванні.
Жыхару Баранавіч прысудзілі тры гады калоніі за абразы чыноўнікаў і "зліў" персанальных дадзеных