Валерый Тумілевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 красавіка 1989
Дата затрымання: 17 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 снежня 2023
Суддзя: Мішураў Аляксандр
Валерый Алойзавіч Тумілевіч быў затрыманы 17 ліпеня 2022 года, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля на волю так і не выйшаў. На мужчыну была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) — нібыта Валерый абразіў яго, калі знаходзіўся ў Польшчы.
Суд Лідскага раёна 27 верасня 2022 г. разгледзеў крымінальную справу палітвязня: суддзя Аляксандр Мішураў пастанавіў прызнаць Тумілевіча вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
18 снежня 2023 г. выйшаў на волю.
Жыхара Ліды асудзілі на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі