Валерый Сівук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 снежня 1968

Дата затрымання: 18 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 студзеня 2023

Дата вызвалення: 3 снежня 2023

Суддзя: Гурын Руслан

Валерый Часлававіч Сівук быў затрыманы ў Гродне 18 жніўня 2022 года і змешчаны ў Турму № 1. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і асудзілі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

12 студзеня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі без зменаў. 23 студзеня палітвязня этапавалі ў папраўчую калонію № 3 у Віцьбе. 

Па падліках, выйшаў на волю 3 снежня 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»