Валерый Савіцкі
Дата нараджэння: 18 снежня 1961
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Валерый Пятровіч Савіцкі — дырэктар прыватнага унітарнага прадпрыемства “Дэнтынмед”, лекар хірург-стаматолаг. Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам памерам 7400 беларускіх рублёў.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
14 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Дырэктара стаматалагічнай клінікі асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе