Валерый Саковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 лістапада 1998
Дата затрымання: 9 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 лістапада 2024
Суддзя: Дзядкова Наталля
Справы: Пратэсты Мінск
Валерыя Валер'евіча Саковіча асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу. Вядома, што яго затрымалі за пратэсты 2020 году ў Мінску.
Прысуд вынесла суддзя Наталля Дзядкова ў судзе Першамайскага раёну Мінска 24 красавіка 2024 году: 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
25 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Алена Шылько. Прысуд набыў моц.
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю восенню 2024 г.