Валерый Перыявец
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Сівец Іна
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Пратэсты Мінск
Валерый Віктаравіч Перыявец быў затрыманы ў Мінскім аэрапорце 14 чэрвеня 2023 года. Жыхар сталіцы вяртаўся дамоў з Турцыі. Прычынай затрымання стала праверка тэлефона, у якім знайшлі фотаздымак з мінскага марша пратэсту ў жніўні 2020 года.
Быў асуджаны 16 жніўня 2023 года ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска. Справу на падставе арт. 342 КК разгледзела Іна Сівец.