Валерый Панкратовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1997
Дата затрымання: 5 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 лютага 2022
Дата вызвалення: 24 жніўня 2023
Суддзя: Талашка Мікалай
Валерый Андрэевіч Панкратовіч быў затрыманы 5 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Змешчаны ў гродзенскі СІЗА.
10 студзеня 2022 адбыўся суд у закрытым рэжыме, у выніку якога Валерый быў прызнаны вінаватым і пакараны двума гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Мікалай Талашка.
9 лютага 2022 Валерыя этапавалі з Турмы № 1 у бабруйскую ПК № 2.
У калоніі палітвязня змясцілі ў ПКТ да сканчэння тэрміну.
24 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.