Валерый Кліменчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 красавіка 1967
Дата затрымання: 24 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 ліпеня 2023
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Справы: Справа Зельцэра
Валерый Анатольевіч Кліменчанка — жыхар Маладзечна, асуджаны да 1 года і 6 месяцаў зняволення па артыкуле аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы за каментары па “справе Зельцэра” (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Да суда быў змешчаны ў СІЗА-1.
18 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Жыхара Маладэчна асудзілі на паўтара года калоніі за каментар па "справе Зельцэра"
Жыхара Маладзечна затрымалі па абвінавачанні ў распальванні варожасці