Валерый Будрык

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Валерый Будрык у 2020 годзе ў сацсетцы «Одноклассники» назваў лідскіх міліцыянтаў Прозарава і Квача фашыстамі.

«Гэта было адразу пасля выбараў, я бачыў, як яны збіваюць людзей, вось на эмоцыях і напісаў», – расказаў Валерый.

Яго асудзілі на паўтара года хатняй «хіміі» і аштрафавалі на 1000 рублёў. За 4 месяцы да заканчэння тэрміну збіраліся рэальна пазбавіць волі. Будрык вымушаны быў бегчы ў Літву, падчас таго, як пералазіў забор, зламаў нагу. З такой нагой каля кіламетраў поўз да літоўскіх памежнікаў.

Але і пасля ўцёкаў з Беларусі сілавікі тэлефанавалі яму ў вайбер і пагражалі «дастаць» яго 80-гадовую маці.

«Потым каля года была цішыня, а ўчора вось прыйшлі. Моцна стукалі ў вокны, дзверы, потым увайшлі ў хату і пачалі пытацца, дзе я. Хоць ведаюць, што мяне даўно няма ў Беларусі. У канцы сказалі былой жонцы, што будуць прыходзіць рэгулярна. Верагодна, палохаць майго сына. Дом аформлены на мяне па дароўнай, то сказалі былой жонцы, што забяруць яго».

Да 2020 года Валерый Будрык працаваў токарам на ТАА «Тэхмаш» у Лідзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»