Валерый Богдан

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 сакавіка 1966

Дата затрымання: 18 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 6 сакавіка 2024

Суддзя: Сянько Мікалай

Валерый Паўлавіч Богдан — жыхар Брэста, асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за публікацыі ў сацыяльных сетках. 

Валерыя прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 368 КК — Абраза прэзідэнта;
  • ч. 2 арт. 367 КК — Паклёп на прэзідэнта;
  • ч. 1 арт. 130 КК — Распальванне сацыяльнай варожасці. 

У сярэдзіне сакавіка 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Валерыя з СІЗА-7 у ПК №2.

Выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2024 г. 

У ​Брэсце мужчыну асудзілі да трох гадоў калоніі за пасты ў сацсетках

Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", тыдзень таму, 17 верасня, у Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд 55-гадоваму Валерыю Богдану. Жыхара Брэста, які з 18 траўня гэтага года быў пад вартай, абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), ч. 1 арт.130 (распальванне варожасці).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»