Валерый Адалеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 верасня 1979
Дата затрымання: 20 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 красавіка 2022
Дата вызвалення: 19 кастрычніка 2023
Суддзя: Федаровіч Уладзімір
Валерый Рамуальдавіч Адалеўскі асуджаны ў Лідзе на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
2 лютага 2022 г. яго прызналі вінаватым у тым, што ён у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" размясціў абразлівы каментар пад публікацыяй негатыўнага характару аб старшым следчым раённага аддзела СК.
Мусіў выйсці на волю (з ПУАТ № 21) 19 кастрычніка 2023 г.