Валерый Елісееў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 траўня 1969

Дата затрымання: 5 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 ліпеня 2022

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Жук Алена

Пракурор: Бізуноў Аляксей

Валерый Рыгоравіч Елісееў пакінуў каментар “Повесить гада” ў бок ганцавіцкага супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча.

1 чэрвеня 2022 года яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Суддзя Алена Жук не пагадзілася з прапановай пракурора Аляксея Бізунова, які прасіў прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”.

Таксама як сродак злачынства быў канфіскаваны тэлефон Елісеева. Валерый таксама мусіць часткова кампенсаваць пазоў пацярпелага Ігара Вольніча і выплаціць яму 100 рублёў. Акрамя гэтага, 500 рублёў Елісееў пералічыў Вольнічу падчас пасяджэння. Пацярпелы прасіў выплаціць яму 1500 рублёў. Таксама Елісееў павінен выплаціць дзяржпошліну ў памеры 96 рублёў.

Па падліках праваабаронцаў, 3 студзеня 2024 года вызвалены з ПУАТ № 55, па заканчэнні тэрміну пакарання.

Чарговы прысуд за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча — 1,5 года "хіміі"

1 чэрвеня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Суддзя Алена Жук не пагадзілася з прапановай пракурора Аляксея Бізунова, які прасіў прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»