Валадар Цурпанаў
актывіст, асуджаны на 3 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 19 красавіка 1962
Дата затрымання: 5 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 391 Крымінальнага кодэксу - Абраза суддзі
Месца зняволення: Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №46

Валадар Іванавіч Цурпанаў - актывіст і праваабаронца з Магілёва.
У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні 2020 года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах - у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.
24 снежня ў судзе ў судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі).
Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Напачатку лютага актывіста накіравалі адбываць "хімію" ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым.