Вадзім Асаёнак

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 5 ліпеня 1995

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

Асаёнак Вадзім Уладзіміравіч мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны.

Ён быў асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 7 сакавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Якунчыхін Аляксандр. Асуджаны да 2,5 год "хатняй хіміі". Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў судовай зале.

5 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сілавікі знайшлі ў мінчука ў ноўтбуку відэа з пратэстаў. За гэта яго асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі"

У судзе Савецкага раёна Мінска 7 сакавіка 2024 года асудзілі Вадзіма Асаёнка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што грубапарушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў Вадзіму два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»