Вадзім Сычык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 лютага 1984

Дата затрымання: 1 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Вакульчык Наталля

Вадзім Сычык пасля вызвалення

Вадзім Васільевіч Сычык - жыхар Бярозы, асуджаны судом Бярозаўскага раёна на год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства).

Згодна з абвінавачваннем, Вадзім Сычык 10 жніўня 2020 года ў перыяд часу з 22.50 па 23.00, груба парушаючы грамадскі парадак і з хуліганскіх намераў, наўмысна адзін раз кінуў неўстаноўленым прадметам і знішчыў бакавое шкло аўтобуса маркі МАЗ, які рухаўся па вуліцы Леніна ў Бярозе і ў якім у той момант знаходзіліся супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС. Сваімі дзеяннямі нанёс маёмасную шкоду філіялу “Аўтамабільны парк №8 г. Бярозы” на суму 270 рублёў.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова: не адмаўляе кідка, але кажа, што не меў хуліганскіх намераў і не кідаў наўмысна ў аўтобус запальнічку. Па яго версіі, ён моцна раззлаваўся з-за таго, што яго не спрацавала запальнічка, і кінуў яе ў бок праезнай часткі, крышачка адарвалася і трапіла ў аўтобус, які праязджаў міма – шкло пакрылася "сетачкай". 

Да прысуду, з 11 снежня 2020 года, Вадзім Сычык знаходзіўся пад вартай. Пасля агучвання прысуду яго адпусцілі на волю ў залі суда. На пачатку траўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе №29 у Ваўкавыску. 

16 верасня 2021 года стала вядома, што Вадзіма Сычыка перавялі на "хатнюю хімію" па памілаванні.

Вадзім Сычык з Бярозы атрымаў год "хіміі" за разбітае шкло міліцэйскага мікрааўтобуса

28 студзеня суд у судзе Бярозаўсскага раёна быў агучаны прысуд 36-гадоваму Вадзіму Сычыку, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Вакульчык прысудзіла Сычыка да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні намеснік пракурора Яфімаў.

За разбітае ў аўтобусе шкло да трох гадоў пазбаўлення волі. У Бярозе судзяць Вадзіма Сычыка

У судзе Бярозаўскага раёна 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Сычыка, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»