Вадзім Смірноў

Дата нараджэння: 15 жніўня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Бачышча Алена

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Смірноў Вадзім Сяргеевіч, паводле звестак праўладных каналаў, затрыманы за каментары ў чаце наконт нападу Расіі на Украіну. Інжынер. Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 24 і 25 жніўня 2022 года справу разгледзела суддзя Бачышча Алена.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»