Вадзім Смалеўскі

Дата затрымання: 27 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аліферук Марыя

Вадзіма Смалеўскага затрымалі 27 красавіка 2023 года, але ўжо 30 красавіка перавялі да суда пад хатні арышт. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.  

25 жніўня 2023 года суд Маскоўскага раёна Брэста прызначыў Смалеўскаму пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі: абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.

Берасцеец нібыта абразіў Лукашэнку і службовыя асобы РФ: два гады абмежавання волі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»