Вадзім Саранчукоў
Дата нараджэння: 19 красавіка 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Козел Аляксандр
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Вазіма Уладзіміравіча Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Рэчавымі доказамі па справе праходзілі дыскі з публікацыямі "19 членов партии БНФ находятся за решеткой в Беларуси — Саранчуков" на "Радыё Рацыя" (цяпер выдалена) і "У Гродненского активиста Вадима Саранчукова арестовали недвижимость" на Hrodna.life. Верагодна, менавіта за іх і судзілі гарадзенца. Спецвытворчасць у дачыненні да яго была распачата ў сакавіку. Верагодна, прычынай пераследу сталі каментары СМІ. Судовы працэс праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Саранчукоў - актывіст і выканаўца абавязкаў старшыні БНФ.
30 жніўня 2024 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў. Пра гэта Вадзім паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Суддзя — Аляксандр Козел.
«Асобная падзяка "чудо-адвакату" Гушчыну Раману Іванавічу, які прызнаў маю "віну" у поўным аб'ёме... Не маю за што выбачацца ці саромецца) лічу, што ўсё раблю слушна!».
22 лістапада 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рыбакоў Аляксандр Валер'евіч.
13 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пададзеная апеляцыйная скарга на завочны прысуд Вадзіму Саранчукову: навошта гэта трэба?
Выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова асудзілі завочна