Вадзім Плаўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 студзеня 2022

Суддзя: Хіхол Руслан

Справы: Пратэсты Гродна

Вадзім Плаўскі — жыхар Гродна, асуджаны на 1,5 года зняволення па справе "белых стужак". У мясцовым скверы ён развешваў белыя стужкі, калі да яго падышла прадстаўніца руху "Антывандал-Гродна" Вольга Бондарава, пачала здымаць на тэлефон, а затым пераследваць Вадзіма Плаўскага. Адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчыну асудзілі паводле арт. 339 КК РБ. Адбываў тэрмін у ПК №15.

17 студзеня 2022 Вадзім выйшаў на волю.

Справа “белых стужак”: гарадзенцу за агрэсію да прадстаўніцы "Антывандала" прысудзілі паўтары гады калоніі

У Кастрычніцкім судзе Гародні 2 красавіка вынесены прысуд па справе гарадзенца Вадзіма Плаўскага, якога абвінавачваюць у хуліганстве па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»