Вадзім Пінжакоў

Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1988

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бакуновіч Ірына

Вадзім Аляксандравіч Пінжакоў - жыхар Фаніпаля, быў затрыманы 24 студзеня 2023 года. Вадзіма абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Затым яго перавялі ў СІЗА.

Вадзім быў асуджаны да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Бакуновіч Ірына разглядала справу з 30 траўня па 14 чэрвеня 2023 года.

"Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года

У жніўні 2022-га года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе ўжо на дзясяткі. Першаму затрыманаму прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек у Дзяржынску асудзілі да "хатняй хіміі". Перыядычна супрацоўнікі ГУБАЗіКа ладзяць у Фаніпалі "хапуны", апошні з іх адбыўся 24 студзеня, падчас якога было затрымана каля 20 чалавек. Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне", што вядома пра "фаніпальскую справу" і пра храналогію пераследу ў гэтым гарадку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»