Вадзім Парамонаў

Дата нараджэння: 29 лістапада 1975

Дата затрымання: 19 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Федаровіч Уладзімір

Пракурор: Ляшэвіч Алеся

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Парамонаў Вадзім Міхайлавіч мае дваіх малалетніх дзяцей. Працаваў намеснікам дырэктара кампаніі "Сырны слон". Абвінавачваўся ў абразе камандзіра в/ч 1234 Давідзюка А.Б.

Асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. 21 чэрвеня 2023 года справу разгледзеў суддзя Уладзімір Федаровіч.

Прысуд - 1 год "хіміі" і штраф 100 БВ.

Вадзіма вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»