Вадзім Мякіннік

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 2 месяцы і 1 дзень

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 сакавіка 2023

Дата вызвалення: 24 траўня 2023

Суддзя: Жуковіч Алена

Вадзіма Аляксандравіча Мякінніка асудзілі за знявагу дзяржаўнай сімволікі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Суд Савецкага раёна Мінска прастанавіў пакараць Мякінніка арыштам на два месяцы, аднак паколькі ў мужчыны мелася ранейшае неадбытае пакаранне, канчаткова прызначана пазбаўленне волі тэрмінам на два месяцы і адзін дзень ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Алена Жуковіч яшчэ 23 сакавіка 2023 года.

Працяг “сцягападу” ў Беларусі: новыя прысуды за знявагу дзяржаўнай сімволікі

Суды Беларусі штотыдзень разглядаюць крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнай сімволікі, у ролі якой найчасцей выступае чырвона-зялёны сцяг. Як правіла, суды выносяць абвінаваўчыя прысуды, звязаныя з пазбаўленнем волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»