Вадзім Мірончык

Дата нараджэння: 19 красавіка 1987

Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Інчына Юлія

Мірончык Вадзім Леанідавіч мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Быў асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына разглядала справу 15 і 17 жніўня 2023 года.

8 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёну Мінска 17 жніўня 2023 года асудзілі Вадзіма Мірончыка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»