Вадзім Луковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 снежня 1977
Дата затрымання: 21 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 снежня 2022
Суддзя: Густыр Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Уладзіміравіч Луковіч — мінчук, абвінавачаны адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: частка 1 артыкула 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); артыкул 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў); частка 1 артыкула 218 КК РБ (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Крымінальная справа была ўзбуджана па падзеях з 9 на 10 жніўня ў Мінску. З 21 студзеня 2021 года Луковіч знаходзіцца пад вартай.
Згодна з абвінавачваннем, Луковіч у прамежак часу з 00:40 да 00:45 выйшаў на праезную частку каля скрыжавання дарогі вуліц Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Старажоўскай і, адчуваючы азлобленасць у дачыненні да ДАІ, наўмысна пагражаў ім. Закідваў рознымі прадметамі, у тым ліку бутэлькамі, іх аўтамабіль, а таксама наносіў па ім удары рукамі і нагамі. З-за гэтага на аўтамабілі засталіся пашкоджанні ў выглядзе дэфармацыі дзвярэй, а таксама сарваны бампер з мацаваннем.
Віну Вадзім Луковіч прызнаў часткова, а дакладней — толькі факт таго, што ён там знаходзіўся.
Суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Юлія Густыр 16 сакавіка 2021 г. вынесла прысуд у дачыненні да Вадзіма Луковіча — 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму (столькі ж запытваў дзяржабвінаваўца).
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 21 снежня 2022 г. выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2.
Чатыры пазовы і тры крымінальныя артыкулы. Пачаўся суд над Вадзімам Луковічам, дзе пацярпелыя — супрацоўнікі ДАІ
Дакрануўся да машыны ДАІ — вінаваты па трох артыкулах. Вынесены прысуд Вадзіму Луковічу
Дакрануўся да машыны ДАІ — вінаваты па трох артыкулах. Вынесены прысуд Вадзіму Луковічу