Вадзім Хіжнякоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 траўня 1968
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 лістапада 2022
Суддзя: Мазайла Генадзь
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Вадзім Валер'евіч Хіжнякоў — жыхар Гродна, 30 сакавіка 2021 года асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года). Таксама па гэтай крымінальнай справе асуджаны Міхаіл Ефімовіч, Міхаіл Юдзін і Андрэй Севяртока.
Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севертока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП па прозвішчы Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.
Да суда Вадзім знаходзіўся пад вартай. На судзе ён віну не прызнаў.
У жніўні 2022 г. стала вядома, што Вадзіма на паўгода (то бок да канца тэрміна) змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 16 лістапада 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 1.
"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гродне працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі
У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі
У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі