Вадзім Кавалёў
Дата нараджэння: 23 студзеня 1971
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Белавус Ілля
Справы: Пратэсты Віцебск
Вадзім Леанідавіч Кавалёў - жыхар горада Віцебска. Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ў сувязі з учыненнем злачынства, прадугледжаным арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).
26 жніўня быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У выніку суддзя Ілля Белавус асудзіў Вадзіма Кавалёва да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) — т. зв. хатняя хімія. Пасля гэтага, напрыканцы 2022 года, Вадзім з'ехаў у Латвію, дзе атрымаў статус уцекача. Там ён займаўся аднаўленнем пасведчання кіроўцы, каб працягнуць працаваць дальнабойнікам.
14 верасня 2023 г. Вадзім быў знойдзены мёртвым у адным з паркаў горада Рыга.
Дрэўка сцяга і шкода ў 40 рублёў