Вадзім Калінін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1969
Дата затрымання: 5 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2023
Суддзя: Дзядкова Наталля
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Вадзіма Пятровіча Калініна абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Судовы працэс вяла суддзя Наталля Дзядкова.
Суд Партызанскага раёна Мінска 5 снежня 2022 года завяршыў разгляд крымінальнай справы. Суд прызначыў Калініну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 3 сакавіка 2023 г.
Выйшаў на волю 21 кастрычніка 2023 г.
Мабільны тэлефон – у даход дзяржавы, гаспадара – у калонію: вынікі суда за абразу Лукашэнкі