Вадзім Якубоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня
Дата затрымання: 23 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Палулех Таццяна, Бушава Алёна
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Іванавіч Якубоўскі - жыхар Мінска, затрыманы 23 красавіка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Асуджаны да 3 год "хатняй хіміі".
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 4 лістапада 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Палулех.
Яшчэ адзін суд паводле справы аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі адбыўся 12 снежня 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Алёна Бушава.