Вадзім Гурман
асуджаны на 3,5 гады калоніі
Дата нараджэння: 17 траўня 1999
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: Следчая турма №8

Вадзім Сяргеевіч Гурман нарадзіўся ў Маладзечне ў 1999 годзе. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам Смаленскаму, Лазару, Радзько, Сіняўскаму, Нехвядовічу, Цярэньцьеву.
На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС.
Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту
![]()
Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".
![]()
Маладзечанца Вадзіма Гурмана асудзілі на 3,5 гады калоніі за акцыю 9 жніўня