Вадзім Ермашук
блогер
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1984
Дата затрымання: 16 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 сакавіка 2022
Суддзя: Цівунчык Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2

Вадзім Аляксандравіч Ермашук — блогер з Гродна, вядомы як Vadimati.
Ён быў затрыманы 16 жніўня 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. На наступны дзень у яго дома прайшоў агляд, і яго асудзілі на 25 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за заклікі ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Затым яго асудзілі яшчэ на 15 сутак.
17 верасня стала вядома, што на блогера распачалі дзве крымінальныя справы: паводле арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). 24 верасня яго змясцілі пад варту.
Працэс над Вадзімам распачаўся 14 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе. Прысуд блогеру быў вынесены 21 снежня 2021 года: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
27 сакавіка 2022 года пераведзены ў ПК-2 для адбывання пакарання.
![]()
Шчучын: Палітвязню блогеру Vadimati прысудзілі тры гады калоніі
Абвінавачанне запрасіла для блогера Vadimati тры гады калоніі
Vadimati абвінавачваюць у «абразе дзяржаўных сімвалаў» і «абразе прэзідэнта».
![]()
Гродзенскі блогер Vadimati, якога судзяць за абразу дзяржаўнага сцяга і прэзідэнта, адмовіўся даваць паказанні