Вадзім Ермаловіч

Дата нараджэння: 13 красавіка 1985

Дата затрымання: 14 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 верасня 2021

Дата вызвалення: 7 лістапада 2022

Суддзя: Карабліна Наталля

Пракурор: Філімонаў Аляксандр

Вадзім Алегавіч Ермаловіч асуджаны на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу камандзіра мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы. 

Мужчына знаходзіўся пад вартай з 14 красавіка 2021 г. у віцебскім СІЗА-2 да суда ў чэрвені пасля затрымання на літоўскай мяжы. Там яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму".

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў каментар ў Telegram. Крымінальную справу на Ермаловіча завялі ў яго Дзень народзінаў, 13 красавіка. 

Ермаловіч пачаў адбываць пакаранне 24 верасня 2021 года ў ПУАТ № 55. 

Вадзім цалкам адбыў тэрмін і ў лістападзе 2022 г. выйшаў на волю.

1,5 гады "хіміі", затрыманне на мяжы, два месяцы ў СІЗА, прафулік: што перажыў віцяблянін за абразу Балабы

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 22 чэрвеня за абразу камандзіра АМАПа Мінска Дзмітрыя Балабы па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса да 1,5 года "хіміі" асудзілі 36-гадовага Вадзіма Ермаловіча. Мужчына знаходзіўся пад вартай з 14 красавіка ў віцебскім СІЗА-2 пасля затрымання на літоўскай мяжы. Там яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму". Справу разглядала суддзя Наталля Карабліна, абвінавачванне падтрымліваў пракурор Філімонаў. Пацярпелы Балаба на суд не з'явіўся, следчых дзеянняў з ім не вялося. Але ён дыстанцыйна заявіў патрабаванне аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, якія бацькі абвінавачанага выплацілі падчас суда. На першы суд Вадзіма Ермаловіча заводзілі ў залу ў так званай позе "белы лебедзь": тулава сагнута, рукі ў кайданках ззаду і ўверсе. Пасля двух месяцаў пад вартай мужчыну вызвалілі ў залі суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»