Вадзім Дзмітронак

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1977

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Акавітая Таццяна, Лешчанка Андрэй

Пракурор: Цвяткоў Арцём, Процкі Іван

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Мінск

Вадзім Дзмітронак

Вадзіма Генадзьевіча Дзмітронка абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Падчас спрэчак бакоў Іван Процкі адзначыў, што дзеянні падсуднага па арт. 293 і 296 Крымінальнага кодэкса следствам былі кваліфікаваныя няправільна. Ён зняў абвінавачванне па гэтых артыкулах у сувязі з адсутнасцю дастатковых доказаў датычнасці Вадзіма Дзмітронка да здзяйснення ўказаных злачынстваў.

А вось па арт. 342 КК пракурор палічыў віну падсуднага даказанай пасродкам паказанняў сведкаў Котава і Іванова, пісьмовых матэрыялаў справы. Змякчальнымі абставінамі лічыць наяўнасць малалетніх дзяцей ў Вадзіма Дзмітронка, абцяжарваючымі – здзяйснення злачынства па матымах палітычнай і ідэалагічнай варожасці.

Утрымліваўся ў СІЗА-1. 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 17 сакавіка 2021 года суддзя Таццяна Акавітая палічыла віну Вадзіма Дзмітронка даказанай і асудзіла яго на 3 гады “хіміі”, як таго і хацеў дзяржабвінаваўца. Мужчыну адпусцілі з-пад варты ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах на час абскарджвання прысуду. 

З'ехаў з Беларусі.

15 сакавіка 2024 г. супраць Дзмітрыя распачалі "спецыяльную вытворчасць" па артыкулах Крымінальнага кодэкса ч. 1  арт. 357, ч. 3 арт. 361-1, ч.1 арт. 361-4.

У Брэсцкім абласным судзе з 25 чэрвеня па 8 ліпеня 2024 года завочна разглядзелі крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў — «змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).

Усім фігурантам прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі. Таксама Котаву і Карач прызначылі штрафы ў 15 000 базавых (600 000 рублёў), Вільскаму і Дзмітранку ў 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 000 і 440 000 рублёў), Цапкала — 1000 базавых (40 000 рублёў). Працэс вёў суддзя Андрэй Лешчанка.

25 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Эдгар Вячаслававіч Марцірасян.

1 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесеныя прысуды яшчэ па адной завочнай крымінальнай справе

У Брэсцкім абласным судзе завочна разглядзелі крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс вёў суддзя Андрэй Лешчанка.

Архітэктара Вадзіма Дзмітронка пакаралі трыма гадамі “хіміі”

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 17 сакавіка абвясцілі прысуд мінскаму архітэктару Вадзіму Дзмітронку, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»