Вадзім Дзенісенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 жніўня 1992
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024
Суддзя: Цыганок Пётр
Пракурор: Лапіцкі Дзяніс
Групы: Дзеячы культуры
Вадзім Валер'евіч Дзенісенка — 29-гадовы гукааператар Чачэрскага раённага Дома культуры. Выхоўвае аднагадовае дзіця. Мужчыну затрымалі 28 снежня 2021 года.
Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
У сакавіку 2022 года ў судзе Чачэрскага раёна адбылося некалькі пасяджэнняў, падчас якіх судзілі траіх мясцовых жыхароў: Вадзіма Дзенісенку, палітзняволеную Рыту Зотаву і Мікіту Хількевіча. 23 сакавіка быў вынесены прысуд: суддзя Пётр Цыганок прызначыў Дзенісенку два гады і шэсць месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Вадзім утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбываў пакаранне ў ПК № 3.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
У Чачэрску траіх маладых людзей асудзілі да зняволення за налепленыя стыкеры