Вадзім Чараўко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 лістапада 1987
Дата затрымання: 18 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Дзядкова Наталля, Шаўцоў Віктар
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзіма Чараўко затрымалі ў снежні 2023 году. На "пакаяльным відэа" 18 снежня затрыманы кажа, што мае пасаду намесніка дырэктара па развіцці фірмы, якая займаецца праектаваннем сістэм кіравання і беспілотнымі сістэмамі. Мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах, а таксама сказаць, што ў яго дома была знойдзена марыхуана.
Ён утрымліваўся пад вартай у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вадзіму прысудзілі пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі", але тэрмін невядомы.
18 чэрвеня 2024 г. у Вадзіма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Анастасія Папко.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
На 16 верасня 2024 г. у Вадзіма прызначаны разгляд справы "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу", у судзе Мінскага раёна. Суддзя Віктар Шаўцоў.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.