Вадзім Чапялевіч
дзіцячы трэнер клуба “Дынама-Брэст”
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1994
Дата затрымання: 17 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 27 лістапада 2023
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я
Справы: Пратэсты Брэст
Групы: Спартсмены
Вадзім Алегавіч Чапялевіч — дзіцячы трэнер клуба “Дынама-Брэст”. Вадзім быў затрыманы 17 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 10 жніўня 2020. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках).
Утрымліваўся ў СІЗА-7 у Брэсце.
20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын даказанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла Вадзіму Чапялевічу пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
На пачатку студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Вадзіма ў ПК № 3.
Выйшаў на волю 27 лістапада 2023 г.
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце
Трэнера з дзіцячай школы брэсцкага «Дынама» адправілі ў СІЗА — затрымалі за 10 жніўня