Вадзім Багрый
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Жывіца Алена
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Анатольевіч Багрый - мастак-ілюстратар, які «ўдзельнічаў у стварэнні пратэстных стыкераў», па паведамленні праўладных тэлеграм- каналаў. У «пакаяным» відэа ў жніўні 2022 года затрыманы кажа, што працуе ў кампаніі Vizor Games. Ён дадае, што прычынай затрымання стаў «удзел у акцыях у 2020 годзе» і «удзел у стварэнні пратэстных стыкераў, якія распальваюць варожасць». Пра якія стыкеры ідзе гаворка, не ўдакладняецца, але аўтары праўладнага канала размясцілі ў пасце спасылку на навіну аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» стыкерпакаў Luka і Sasha 3%.
З 2 па 6 лютага 2023 года ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разглядала суддзя Алена Жывіца.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.