Усевалад Жураўлёў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 15 верасня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Усевалад Вітальевіч Жураўлёў і Вольга Алегаўна Точэная былі асуджаныя ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК. З 19 па 22 студзеня 2024 года справу разгледзела суддзя Бушава Алена.
Прысуд не звязаны з пазбаўленнем волі. Да суда Усевалад утрымліваўся пад вартай у СІЗА.