Ураджэнец Мастоўскага раёна

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Інжынер і Лукашэнка. Як абразіць тлустым шрыфтам праз відэаролік

17 сакавіка за "абразу прэзідэнта" (ч. 1 арт. 368 КК) асудзілі і ўраджэнца адной з вёсак Мастоўскага раёна, які працуе інжынерам па ахове працы. Яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

Да суда мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Пераслед пачаўся з адміністрацыйнай справы. У яе межах супрацоўнікі Мастоўскага РАУС забралі ў мужчыны ноўтбук і тэлефон. Зазірнуўшы ў прылады, міліцыянт пабачыў старонку ў "Аднакласніках", дзе мужчына размясціў відэаролік. Назва гэтага роліка і была кваліфікаваная як абраза прэзідэнта. Як палічыў суд, яна з'яўляецца "непрыстойнай і носіць абразлівы характар".

Акрамя таго, суд палічыў, што мужчына "прадбачыў грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў" і нават "жадаў іх надыходу". Бо "назва відэафайла выканана тлустым шрыфтам", таму падчас яго размяшчэння абвінавачаны "свядома разумеў абразлівы змест яго назвы".

Сам абвінавачаны на судзе прызнаў сваю віну: ён пацвердзіў, што сапраўды апублікаваў у сябе на старонцы гэты відэаролік.

Акрамя абмежавання волі, суд пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанага тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". Аднак ноўтбук яму вярнулі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»