Ульяна Загнетава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Ульяна Дзмітрыеўна Загнетава была асуджана ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК. 17 і 18 студзеня 2024 года справу разгледзела суддзя Шчоткіна Юлія.

У відэа з праўладных каналаў Ульяна кажа, што ўдзельнічала амаль ва ўсіх нядзельных маршах і ў жаночых пратэстах. За гэта ў яе некалькі адміністратыўных штрафаў. Ва Ўльяны ёсць маленькае дзіця. Згодна з спісамі затрыманых, жанчыну затрымлівалі таксама каля выбарчага ўчастка 27 лютага 2022 года. Інфармацыя аб затрыманні з'явілася 23 кастрычніка 2023 года.

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Ульяны. Старшыня судовай камісіі Святлана Чарапанава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»