Уладзіслаў Зяневіч
антыфашыст з Мінска, асуджаны да трох гадоў "хіміі"
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1999
Дата затрымання: 30 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Уладзіслаў Уладзіміравіч Зяневіч - антыфашыст з Мінска.
Быў затрыманы 30 лістапада ў рамка крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342.1 КК РБ (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Заключаны пад варту на 2 месяцы.
Раней Уладзіслава таксама затрымлівалі на нядзельным маршы 1 лістапада, моцна збілі, на наступны дзень прысудзілі штраф у 30 б. в. таксама ў яго кватэры быў праведзены ператрус.
Утрымліваецца ў СІЗА ў Жодзіна.
Суд Ленінскага раёна пакараў палітзняволенага трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу – "хіміі".
Прысуд вынесла суддзя Марына Запаснік.
![]()
Антыфашыста Уладзіслава Зяневіча пакаралі трыма гадамі "хіміі"