Уладзіслаў Усцін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 ліпеня 1999
Дата затрымання: 21 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 сакавіка 2021
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Усцін - менчук, асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ("хімія") па артыкуле за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Крымінальная справа на Уладзіслава была заведзена па падзеях 14 ліпеня ў Мінску, калі людзі выйшлі на стыхійную акцыю пратэста.
Першы раз Усціна затрымалі 14 ліпеня каля плошчы Перамогі з боку музея "Дом РСДРП". У той вечар малады чалавек вяртаўся дадому пасля сумоўя па працаўладкаванні. Яго схапілі, кінулі ў аўтазак і там збівалі. Раніцай яго вызвалілі без пратакола, аднак 16 ліпеня затрымалі зноў на працы.
Ён з'яўляўся падазраваным па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС). Пазней справа па арт. 342 была спынена. Два месяцы пасля затрымання хлопца трымалі пад арыштам у СІЗА-1.
25 лістапада 2020 года Уладзіславу Усціну было прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 21 сакавіка 2021 года ён накіраваўся адбываць пакаранне ў ПУАТ №7 у Пружанскім раёне.
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з "хіміі" і пакінуў Беларусь.
Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка ОУС"
За штуршок у спіну АМАПаўца 14 ліпеня мінчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"