Уладзіслаў Шынковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1971
Дата затрымання: 28 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 красавіка 2021
Дата вызвалення: 28 кастрычніка 2022
Суддзя: Ваўчок Ігар
Пракурор: Белянкова Дар'я
Уладзіслаў Уладзіслававіч Шынковіч — жыхар Лідскага раёна, 7 красавіка 2021 года асуджаны на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 391 КК (Абраза суддзі). Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава.
Следства выявіла, што 17 студзеня 2021 года Уладзіслаў Шынковіч размясціў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў допіс, у якім даў рэзкую характарыстыку суддзю Лідскага раённага суду Максіму Філатаву. Раней Філатаў 28 кастрычніка паводле артыкулу КаАП 23.34, частка 3 засудзіў Уладзіслава Шынковіча да адміністрацыйнага арышту. На думку праваахоўных органаў, тым самым Шынковіч прынізіў "гонар і годнасць" суддзі Філатава.
З 28 красавіка 2021 г. Шынковіч пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе ў Магілёве.
Уладзіслаў цалкам адбыў тэрмін і 28 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 43.
Жыхара Лідскага раёна асудзілі на паўтары гады "хіміі" за абразу суддзі