Уладзіслаў Шукан
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1987
Дата затрымання: 20 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзіслаў Сяргеевіч Шукан быў затрыманы на пачатку сакавіка 2023 года.
У 2018 годзе ён выпусціўся з Акадэміі кіравання. Працаваць ён пайшоў на дзяржаўную службу, у аддзел прымусовага выканання Мінскага раёна. Там ён меў пасаду рэферэнта.
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы 16 жніўня 2020 года. Ён утрымліваўся пад вартай паводле справы па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
19 красавіка 2023 года ў суддзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд справы Уладзіслава. Прысуд, вынесены суддзём Кацэрам, не быў звязаны з пазбаўленнем волі.